Дві сторінки актикації Заручного (Оберігального) листа короля Станіслава Августа нобельським міщанам за 1784 рік надіслав для нашого сайту білорус Валер Кисіль. Відшукуючи матеріали про Городне, він натрапив на цей документ. На жаль, прочитати й перекласти його не вдалося, але зміст його, напевне, буде аналогічним тому, який було надіслано городенцям.
Валерій висловив припущення, що у 18-му сторіччі нобельці змовилися з городенцями і разом зверталися до короля, щоб відстояти свою вільність від місцевих магнатів:
"Станіслаў Аўгуст з Божае ласкі кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, падольскі, падляскі, валынскі, інфлянцкі, кіеўскі, смаленскі, северскі і чарнігаўскі.
Пану Міхалу Агінскаму, вялікаму гетману Вялікага княства Літоўскага, старасту, і пануМатэвушу Бутрымовічу, гродскаму суддзю Пінскага павета, арандоўнаму ўладальніку гродскага стараства.
Абвяшчаем гэтым Нашым Аберагальна-напамінальным лістом, што паны радцы, якія знаходзяцца пры Нашай асобе, пры пададзенай ад гарадэнскіх мяшчан просьбе данеслі Нам, што Вы ўва ўладанні Вашым, шукаючы заўсёды памнажэння прыватных Вашых карысцяў з крыўдаю і прыгнётам людзей, нягледзячы ні на якія прывілеі і нададзеныя ім папярэднікамі Нашымі лісты, а насупраць, усе папярэднія пастановы з Вашае сваволі перамяніўшы, не толькі што пад імем розных грашовых збораў змушаеце да ўсякіх платаў, але, павялічваючы заўсёды паншчыну і іншыя павіннасці выдумкамі супраць звычаю і звыш даўніх інвентароў таго стараства, мяшчан гарадэнскіх, даведзеных да крайняе галечы і ўбоства, абцяжарваеце.
Калі гэта справядліва, то Мы, кароль, кіруючыся звыклаю Нашаю для бедных людзей ласкаю, гэтым Нашым ахоўным лістом Вас папярэджваем, здароўе і жыццё тых мяшчан забяспечваем і ад усякіх нападаў, пабояў, арыштаў, затрыманняў, гвалту Вашых і Вашых адміністратараў і намеснікаў аберагаем і ахоўваем. І каб Вы мяшчан гарадэнскіх прыгнятаць, біць, арыштоўваць і абцяжарваць не насмельваліся найстражэй загадваем пад пагрозаю штрафаў на парушальнікаў лістоў Нашых, у агульным законе прадпісаных.
Дадзены ў канцылярыі Нашай Вялікага княства Літоўскага 18 лістапада року ад Раства Хрыстова 1784, панавання Нашага ў дваццаты. На імянны Яго каралеўскае вялікасці загад (падпісаў) Яўхім Храптовіч, падканцлер Вялікага княства Літоўскага (МП).
Аберагальна-напамінальны ліст з аховаю здароўя і жыцця гарадэнскіх мяшчан выдадзены.
На баку напісана: 1784 року месяца снежня 11 дня, перад актамі Пінскага земскага суда з’явіўшыся асабіста Сцяпан Шпудэйка і Якаў Пешка, такі Аберагальна-напамінальны ліст з аховаю здароўя і жыцця, ад найяснейшага караля літасцівага гаспадара мяшчанам гарадэнскім выдадзены, у акты ў выглядзе пераносу падалі – прыняў (падпісаў) Леў Радзевіч рэгент земскі і гродскі Пінскага павета.
Паводле дакументаў НГАБ пераклаў Валер Кісель
Немає коментарів:
Дописати коментар