Больш стагоддзя не гучаў старажытны беларускі музычны інструмент — турыны рог, або сурма. Яго вярнуў да жыцця рэстаўратар і збіральнік рэдкіх народных інструментаў У. Пузыня. «Літаратура і мастацтва». 1981, 2 студзеня.
Над дахамі, над скачанелым голлем,
Як попел, узняліся крумкачы,
Злавесна засланілі далячынь,
Дзе вецер раздзімаў зары вуголле,
I крумкалі ўтрапёна... I міжволі
Я за нашэсцем жудасным сачыў:
To быў мне напамін, што не ўцячы
Ад роспачы нікому і ніколі.
Гэй, гнюсы! Паняверкі чорнай світа!
Прарочыце вы крыкам хіжым, тлумным
Засілле вечнай сцюжы і зімы,
Ды скрозь ваш гвалт
мне чуцен звон забыты
Званоў Сафіі і прызыўна-сумны,
Працяглы спеў абуджанай сурмы!
Посилання на джерело: http://vershy.ru/content/surma-gistarychny-etsyud
Немає коментарів:
Дописати коментар